Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў у сваім тэлеграм-канале аб выяўленьні 3 траўня целаў дваіх іншаземцаў на мяжы з Латвіяй, а 5 траўня — яшчэ аднаго на мяжы з Польшчай.
Прарасейская актывістка Вольга Бондарава абрынулася з крытыкай на нявестку Аляксандра Лукашэнкі Ганну Сялук, але праз паўгадзіны выдаліла пост у Telegram, піша reform. news.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас двухдзённага візыту ў Францыю выступіў супраць крытыкі яго краіны за цесныя сувязі з Масквой на фоне поўнамаштабнага ўварвання арміі Расеі ва Ўкраіну.
За пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і да канца красавіка 2024-га ў Беларусі ліквідавана ня менш за 1622 некамэрцыйнай арганізацыі (НКА) — аб’яднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый, гаворыцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
Плынь грамадзян Літвы, якія ўяжджаюць у Беларусь, зьменшылася ў сакавіку і красавіку на 73% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2023 году — з 129 087 да 33 917, паведаміў партал lrt.lt з спасылкай на дадзеныя ўраду гэтай балтыйскай краіны.
Парлямэнт Шатляндыі прызначыў новага лідэра Шатляндзкай нацыянальнай партыі (SNP) Джона Суіні першым міністрам ураду гэтай часткі Вялікай Брытаніі. 60-гадовы Суіні зьяўляецца прыхільнікам поўнай незалежнасьці Шатляндыі ад Лёндану.
Паводле Беларускага расьсьледніцкага цэнтру, кампанія-вытворца галяграмаў зьвязаная з набліжаным да Лукашэнкі бізнэсоўцам.
Ці захоўваецца пагроза, што беларускія войскі ўцягнуць у расейскую вайну супраць Украіны? Ці сапраўды Беларусь рыхтуюць як пляцоўку для нападу на Літву? Ці могуць быць сілавыя сцэнары для зьмены ўлады ў Беларусі?
Шосты эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка — пра восьмы круг пекла, куды сьвядома кідаюць палітвязьняў: ШЫЗА, перавод у памяшканьне камэрнага тыпу, катаваньні за кратамі, сьвядомае неаказаньне мэдычнай дапамогі, сьмерці палітвязьняў.
Палітычны аналітык і мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі разважае, як сытуацыя з Шмытам можа паўплываць на адносіны Варшавы і Менску, адзначае, што інцыдэнт са Шмытам выявіў пэўныя праблемы ў сфэры нацыянальнай бясьпекі Польшчы, і прадказвае, як беларуская прапаганда будзе выкарыстоўваць гэтую гісторыю.
Пра намер правесьці праверку баявой гатоўнасьці да выкарыстаньня ядзернай зброі напярэдадні заявілі ў Расеі, але пачалі яе зь Беларусі.
Польскі судзьдзя Томаш Шмыт, які ўцёк у Беларусь і 6 траўня выступіў у Менску на прэсавай канфэрэнцыі, меў зь Беларусьсю сувязі працяглы час.
Да афіцыйнага Бялграду зьвярнуліся партнэрскія арганізацыі праекту Media Freedom Rapid Response (MFRS).
Эўракамісія прапануе ўвесьці больш жорсткія санкцыі супраць Беларусі за падтрымку расейскай агрэсіі ва Ўкраіну і такім чынам перашкодзіць абыходу санкцый, уведзеных раней супраць Расеі.
Арганізатары выбараў абяцаюць, што асабістыя зьвесткі выбарнікаў ня будуць нідзе захоўвацца, іх адразу выдаляць.
Упершыню кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з афіцыйнымі асобамі NATO.
Цырымонія інаўгурацыі пачалася ў Крамлі апоўдні паводле маскоўскага часу і праходзіла менш за гадзіну.
Польскія спэцслужбы разьбіраюцца, якой уразьлівай інфармацыяй зь беларускімі спэцслужбамі можа падзяліцца зьбеглы судзьдзя.
Кіеўская мытня не ўдакладніла назвы кампаніі, у якой сканфіскавалі беларускую тэхніку.
За пасаду прэзыдэнта ў Літве змагаюцца восем кандыдатаў.
Расейскі апазыцыянэр Уладзімір Кара-Мурза атрымаў Пулітцэраўскую прэмію за калёнкі для амэрыканскага выданьня Washington Post з расейскай калёніі.
Рабіць адрозьненьні паміж Беларусьсю і Расеяй заклікала дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская 6 траўня ў Коўне, выступаючы зь лекцыяй пра рэгіянальную стабільнасьць і бясьпеку ва Ўнівэрсытэце Вітаўта Вялікага.
Польскі судзьдзя Томаш Шмыт, які папрасіў прытулку ў Беларусі, павінен быў увайсьці ў склад калегіі, якая займаецца пытаньнямі адмовы ў выдачы допуску да сакрэтнай інфармацыі NATO і Эўразьвязу.
Новы ўрад Польшчы выканаў патрабаваньні ЭЗ у сфэры свабоднага правасудзьдзя, заявілі ў Бруселі. У Польшчы больш няма рызыкі сур’ёзных парушэньняў у галіне вяршэнства закону, заявіла Эўракамісія. Пра гэта інфармуе DW.
МЗС Расеі выклікала пасла Вялікай Брытаніі Найджэла Кейсі. Яму быў выказаны пратэст з прычыны заяў кіраўніка брытанскага МЗС Дэвіда Кэмэрана, што Ўкраіна можа прымяняць брытанскую зброю для ўдараў па расейскай тэрыторыі.
Праваабаронцы прааналізавалі сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі на канец красавіка 2024 году.
Больш за 200 «данецкіх дзяцей» адпачылі ў Беларусі з 2022 году, паведаміў генэральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзьмітры Шаўцоў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 6 траўня.
Польскі судзьдзя Томаш Шмыт зьбег у Беларусь і выступіў з заявамі ў падтрымку беларускіх уладаў. Што стаіць за гэтай гісторыяй? Пра гэта разважае журналіст тэлеканалу «Белсат» Міхал Кацэвіч.
Паплечнікі апазыцыянэра Аляксея Навальнага, які памёр у расейскай калёніі, напярэдадні інаўгурацыі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на пяты тэрмін апублікавалі відэа і фатаграфіі, як сьцьвярджаецца, інтэр’ераў палаца пад Геленджыком.
Падчас візыту ў Літву 6 траўня канцлер Нямеччыны Оляф Шольц запэўніў партнэраў па NATO ў рэгіёне Балтыйскага мора ў надзейнай абароннай падтрымцы з боку Нямеччыны.
Раней МЗС Літвы ўручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Літве ноту пратэсту.
Шэраг твораў вялікіх нацыянальных дзеячоў цяпер пад забаронай рэжыму Лукашэнкі.
Краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы купілі мільёны камэр назіраньня кітайскай вытворчасьці за апошнія пяць гадоў, нягледзячы на ўразьлівасьць бясьпекі прыладаў і сувязі з кітайскай дзяржавай, паказвае апытаньне RFE/RL у дзевяці краінах.
Законапраект не азначае выхаду Беларусі з гэтага міжнароднага пагадненьня, але прадугледжвае прыпыненьне яго дзеяньня ў краіне.
Дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская выступіла 6 траўня ў Коўне зь лекцыяй аб рэгіянальнай стабільнасьці і бясьпецы ва Ўнівэрсытэце Вітаўта Вялікага.
Другая «чырвоная» лінія датычыцца ваенных правакацый супраць краін Балтыі, Польшчы ці Малдовы ў пэрыяд патэнцыйных узрушэньняў, напрыклад у часе выбарчых кампаній у Эўропе і ЗША.
Сяргей Алейнік лічыць гэта непахісным пастулятам, замацаваным у Канстытуцыі.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін у нядзелю прыбыў зь дзяржаўным візытам у Парыж. Гэта першая паездка кітайскага лідэра ў ЭЗ за апошнія пяць гадоў. Акрамя Францыі, ён наведае таксама Вугоршчыну і Сэрбію, якая не ўваходзіць у Эўразьвяз.
Спэцслужбы эўрапейскіх краін папярэдзілі свае ўрады аб пагрозе дывэрсій з боку Расеі, піша Financial Times са спасылкай на крыніцы ў выведцы.
Пятая частка падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» прысьвечаная тром турмам Беларусі — у Горадні, Магілёве і Жодзіне, дзе ў надзвычай жорсткіх умовах трымаюць палітычных зьняволеных.
Сьвята Ўваскрасеньня Хрыстова «ўвасабляе трыюмф жыцьця над сьмерцю, перамогу дабра над злом, пакоры і самаахвярнасьці над усёдазволенасьцю і эгаізмам», заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 5 траўня вернікаў з праваслаўным Вялікаднём.
Вялікдзень — гэта сьвята, якое прынята адзначаць у коле сям’і, аднак «многія беларусы ня могуць быць побач з роднымі ў гэты дзень», сказала 5 траўня лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.
Сусьветны патрыярх заклікае да міру і поўнага абмену палоннымі без дадатковых умоваў.
Замест усеагульнага сьвяткаваньня першага выхаду зборнай у фінал чэмпіянату Эўропы грузінскі футбол напаткаў палітычны раскол.
Савецкі раённы суд Бранска адправіў непаўналетняга ў СІЗА па хадайніцтве сьледзтва паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў дзейнасьці тэрарыстычнай арганізацыі.
Эўрапейская камісія ацэньвае, якая расейская і беларуская сельскагаспадарчая прадукцыя можа быць абкладзеная выключна высокімі мытнымі зборамі, што прывядзе да скарачэньня яе патоку ў Эўропу, заявіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Беларускім школьнікам прапанавалі пісаць цытаты Аляксандра Лукашэнкі на ўсебеларускай дыктоўцы «Я раскажу пра Перамогу». Пра гэта піша выданьне «Флагшток».
Расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па прамысловым прадпрыемстве ў Індустрыяльным раёне Харкава, пацярпелі шэсьць чалавек, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Харкаўскай вобласьці Алег Сінягубаў.
У Менскім гарадзкім судзе 17 траўня адбудзецца разгляд адразу двух пазоваў аб ліквідацыі аб’яднаньняў стаматолягаў, сьведчыць расклад на партале электроннага судаводзтва.
Загрузіць яшчэ