Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінская паліцыя прымяніла гумовыя кулі супраць грамадзян, якія працягваюць пратэставаць супраць закону аб «іншаземных агентах»


Сутычкі пратэстоўцаў з паліцыяй у Тбілісі
Сутычкі пратэстоўцаў з паліцыяй у Тбілісі

За ўдзел у пратэстах паліцыя працягвае затрымліваць людзей.

Увечары 2-га і ўначы 3-га траўня на акцыі супраць закону «аб замежных агентах» у Тбілісі на плошчы Герояў і вакол яе сілавікі затрымалі 23 чалавек, як паведамілі Радыё Свабода ў МУС. Усіх затрыманых вінавацяць у адміністрацыйных правапарушэньнях, дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні.

Вядома, што сярод арыштаваных 2 траўня музыкі — удзельнік гурту «Квэмэхі» Сандро Кераўлі і ўдзельнік гурту «Бэдфард Фолс» Міха Каландарышвілі. Некаторыя з затрыманых кажуць пра перавышэньне сілы з боку паліцыі. Але сілавікі ня кажуць пра фізычны гвалт, не ўдакладняюць выпадкаў.

За апошнія тры дні міліцыя затрымала на акцыях каля сотні чалавек:

  • у ноч з 30 красавіка на 1 траўня — 63;
  • у ноч з 1 на 2 траўня — 5;
  • у ноч з 2 на 3 траўня — 23.

Удзельнікі акцыі пратэсту супраць закону аб «замежных агентах» пачалі зьбірацца на плошчы Герояў увечары 2 траўня, а 18-й гадзіне. Плошча Герояў, праспэкт Тамар Мэфі, левы бераг былі перакрытыя больш за шэсьць гадзін. Паліцыя затрымала некалькіх удзельнікаў акцыі.

3 траўня каля 01.00 ночы здарэньне адбылося на плошчы Герояў. Відавочцы, у тым ліку двое пацярпелых, расказалі, што на пратэстоўцаў напалі «правакатары», якія заехалі на плошчу Герояў, выйшлі з машын і зьбілі іх.

17 красавіка парлямэнт Грузіі ўхваліў у першым чытаньні праект закону «Аб празрыстасьці іншаземнага ўплыву». Пратэсты працягнуліся і ў наступныя дні. Апазыцыя імкнецца да поўнага скасаваньня закону і яго абмеркаваньня.

Прыхільнікаў законапраекту пратэстоўцы называюць прыхільнікамі Расеі. Найперш гэта кіроўная партыя «Грузінская мара».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG