Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці айца Аляксандра Надсана


Айцец Аляксандар Надсан
Айцец Аляксандар Надсан

Падзеі 15 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня


15 красавіка 2015 году ў Лёндане пайшоў з жыцьця айцец Аляксандар Надсан, беларускі грэка-каталіцкі сьвятар і апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы.

Таксама ў гэты дзень

1432 — вялікі князь літоўскі Жыгімонт Кейстутавіч аднавіў дзяржаўную унію з Польшчай, скасаваную вялікім князем Сьвідрыгайлам (т.зв. Горадзенская унія).

1783 — Утвораная каталіцкая Магілёўская архідыяцэзія.

1855Канстанцін Вераніцын у Гарадку на Віцебшчыне завяршыў працу над паэмай «Тарас на Парнасе», якая доўгі час будзе лічыцца ананімнай. Толькі нядаўна беларускім архівістам удалося знайсьці аўтарскі асобнік паэмы.


2013 — Падчас маратону ў амэрыканскім Бостане адбылася сэрыя выбухаў, у выніку якіх 5 чалавек загінулі і 264 былі параненыя.

У гэты дзень нарадзіліся

1452Леанарда да Вінчы, мастак, архітэктар і навуковец.

Леанарда да Вінчы, аўтапартрэт
Леанарда да Вінчы, аўтапартрэт

1886Мікалай Гумілёў, расейскі паэт.

1912Кім Ір Сэн, камуністычны дыктатар Паўночнай Карэі. Дзень нараджэньня Кім Ір Сэна адзначаецца ў КНДР як сьвята Сонца.

1928Павал Жук, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху.

1958 Леанід Маракоў, пісьменьнік і гісторык, дасьледнік сталінскіх рэпрэсіяў.

У памяці

1847Станіслаў Юндзіл, прыродазнаўца, адзін зь першых дасьледчыкаў расьліннага і жывёльнага сьвету Беларусі, доктар філязофіі і тэалёгіі.

1865 — ​Абрагам Лінкальн, 16 прэзыдэнт ЗША, пераможца ў Грамадзянскай вайне (забіты).

Абрагам Лінкальн
Абрагам Лінкальн

1980Жан-Поль Сартр, францускі пісьменьнік і філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 1964 год.

Жан-Поль Сартр
Жан-Поль Сартр

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG